Расійскі турыст з Масквы падзяліўся ў сваім блогу ўражаннямі ад Беларусі, якую ён наведаў транзітам па дарозе ў Польшчу. Яны шмат у чым адрозніваюцца ад кампліментарна-настальгічных водгукаў ягоных шматлікіх суайчыннікаў, што едуць адпачываць да нас.

«Агулам, Мінск увесь такі», падпісаў гэтае фота турыст з Масквы.

«Агулам, Мінск увесь такі», падпісаў гэтае фота турыст з Масквы.

«Усе чыста, акуратна»

«Дождж, золь, пахмурна, натоўпы народа ідуць у царкву. Радаўніца. Увесь Мінск — СССР. Усе чыста, акуратна. Народ тармазнуты (не крыўдуйце, але вам бракуе рытму. Капіталізм прымусіў нас круціцца і бегаць, а ў вас пакуль усё павольна і прадказальна. Нічога, думаю ўсё наладзіцца).

Цэны не танныя, насуперак таму, што сцвярджаюць многія знаёмыя. Каўбасы "ДАСТаўскай" даўно няма, таксама фарбавальнікі і загушчальнікі з араматызатарамі».

«Жыхары Брэста жывуць кантрабандай»

«Ну і наогул памежным становішчам карыстаюцца, як могуць. Самая фішка — пашырэнне паліўнага бака. Справа ў тым, што бензін правозіць нельга ніяк — ні ў каністрах, ні ў бутэльках. А каштуе ён тут 28 рублёў, а там ужо 55. Вось і робяць хлопцы бакі па 100 літраў. Мытня гэта ведае і дзярэ беларусаў як сідаравых козаў. Прычым палякі больш гуманныя, чым свае.

Горад сам па сабе значна жвавейшы: вее Еўропай можа, а можа проста тут народ багацейшы. Дамы цікавыя, машынкі трохі лепшыя. Нават неяк прыгожа ўсё вакол».

«Выснова»

«Беларусь панылая. Так, праездам. Так, мы не былі ў Мірскім замку і з надвор'ем наогул не пашанцавала. Але жадання пакуль вяртацца няма».

Глядзі таксама: Прыгоды расейцаў у Мінску: што турысты пішуць пра нашу краіну?
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна