Адзін са злачынцаў Іван Арбачаўскас

Адзін са злачынцаў Іван Арбачаўскас

У суботу, у 14:30, здзейснілі ўцёкі трое асуджаных, якія скарысталіся правам перамяшчэння без канвою і суправаджэння і адбывалі пакаранне ў ВК № 11Ваўкавыска:

Збеглі: Юрый Багачоў, 1978 г.н., асуджаны па ч.2 арт.205 КК РБ (крадзеж, учынены паўторна, групай асоб або з пранікненнем у жыллё) да пакарання ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму. Раней неаднаразова судзімы.

Аляксандр Купрыновіч, 1980 года, асуджаны па ч.2 арт.206 КК РБ (рабаванне, здзейсненае паўторна, групай асоб або з пранікненнем у жыллё) да пакарання ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму.

Раней да крымінальнай адказнасці прыцягваўся 6 разоў.

Іван Арбачаўскас, 1988 г., асуджаны па ч.2 арт.205 КК (крадзеж, учынены паўторна, групай асоб або з пранікненнем у жыллё) і ч.2 ст.212 КК (крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі) да пакарання ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму. Раней неаднаразова судзімы.

Грамадзянам, якім што-небудзь вядома пра месца знаходжання, просяць паведаміць па тэлефонах у г.Ваўкавыску: +375 (1512) 2-50-38, +375 (1512) 75-1-06 альбо ў бліжэйшае аддзяленне міліцыі па тэлефоне 102. Ананімнасць гарантуецца.

Прыкметы і фота збеглых злачынцаў
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна