Крафт і Пуцін

Крафт і Пуцін

Уладальнік амерыканскага футбольнага клуба New England Patriots [размова пра амерыканскі футбол, клуб тройчы станавіўся пераможцам Супербоулу] Роберт Крафт зноў абвінаваціў Уладзіміра Пуціна ў крадзяжы прэстыжнага прыза футбольнай лігі — залатога пярсцёнка з дыяментамі Super Bowl ring, піша The New York Post.

Крафт нагадаў, што ў 2004 годзе ён прыязджаў у Пецярбург, дзе сустрэўся з Пуціным і паказаў яму пярсцёнак. Па словах уладальніка клуба, прэзідэнт Расіі прымерыў яго, а затым паклаў у кішэню. Крафт хацеў вярнуць пярсцёнак, аднак яму перашкодзілі супрацоўнікі ФСА. Пазней Крафту нібыта патэлефанавалі з адміністрацыі прэзідэнта Джорджа Буша і папрасілі не падымаць шум, заявіўшы, што гэтая гісторыя «ў інтарэсах ЗША».

Як растлумачыў тэлеканалу CNN прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, словы Крафта для яго «гучаць дзіка».

«Я стаяў у 20 сантыметрах ад прэзідэнта і на свае вушы чуў, як містэр Крафт заявіў, што дорыць яму гэты пярсцёнак», — заявіў Пяскоў.

Аб гэтай гісторыі ўладальнік New England Patriots ўжо распавядаў у 2005 годзе, тады афіцыйныя асобы адмовіліся ад каментароў.

Уладзімір Пуцін гатовы за свае грошы купіць і адправіць Роберту Крафту новы пярсцёнак наўзамен пярсцёнка Super Bowl.

«Калі гэты джэнтльмен адчувае сапраўды страшэнны боль ад страты таго, што адбылося, здаецца, у 2005 годзе, у сувязі з актам даверу, то прэзідэнт будзе гатовы адправіць яму які-небудзь іншы пярсцёнак, які зможа купіць за свае грошы», - распавёў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна