Віктар Чайкоўскі памёр у шпіталі ў Мінску. Некалькі дзён таму яму рабілі аперацыю на вачах.

Віктар Чайкоўскі быў намеснікам старшыні РГА «Перспектыва» і адным з лідараў прадпрымальніцкага руху. Уваходзіў у брэсцкую кааліцыю дэмакратычных сіл «Спадчына», прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту, неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі за сваю грамадскую дзейнасць.

Аперацыю Віктару Чайкоўскаму рабілі ў мінскай бальніцы № 9. Два дні таму ён размаўляў з брэсцкімі актывістамі апазіцыі, якім паведаміў, што пасля яе правядзення пачуваецца нармальна.

Лідару прадпрымальніцкага руху было 46 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?