Яна Надзьёва
Праз чатыры дні пасля пачатку небывалай па маштабах аперацыі чэшскай паліцыі і арыштаў высокапастаўленых палітыкаў і чыноўнікаў, у тым ліку кіраўніцы апарата ўрада, прэм’ер-міністр Пётр Нечас абвясціў пра адстаўку.
Кіраўнік «Грамадзянскай дэмакратычнай партыі» Пётр Нечас сказаў на
У пятніцу пракуратура выставіла бліжэйшай паплечніцы Пятра Нечаса — кіраўніку апарата ўрада Яне Надзьёвай — абвінавачванні ў карупцыі і злоўжыванні ўладай.
Абвінавачванні былі прад’яўленыя пасля рэйдаў паліцыі ў некалькі дзяржустаноў і офісаў прыватных кампаній, падчас якіх было канфіскавана каля 8 млн даляраў, дзясяткі кілаграмаў золата і дакументы.
Акрамя таго, Надзьова абвінавачваецца ў тым, што загадала ваеннай разведцы сачыць за трыма людзьмі.Следства сцвярджае, што Надзьёва незаконна падкупіла двух былых членаў парламента, прапанаваўшы ім у абмен на месцы ў парламенце пасады ў дзяржаўных фірмах.
Адным з гэтых людзей была жонка Пятра Нечаса, Радка Нечасава. Перад самым арыштам Надзьёвай Нечас абвясціў пра развод з жонкай.