Суд па-ранейшаму праходзіць за зачыненымі дзвярыма. Сёння павінна распачацца апытанне сведкаў. Пра гэта расказаў жыхар Наваполацка, актывіст БХД Ілля Багданаў. Спачатку яго выклікалі ў суд сёння да 11-й гадзіны, але пазней візіт перанеслі сераду, 19 чэрвеня.

Маці падсуднага, Вольга Гайдукова, пакуль што позвы ў суд не атрымала, хаця яна таксама збіралася сведчыць на працэсе.

Андрэя Гайдукова вінавацяць у зборы інфармацыі для замежных спецслужбаў. Матэрыялы крымінальнай справы падсуднага складаюць 4 тамы. Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў: частка 1 артыкула 14 — «Замах на злачынства», і частка 1 артыкула 356 — «Здрада дзяржаве». 23-гадоваму аператара наваполацкага «Нафтана», затрыманаму 8 лістапада 2012 года, пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?