Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС Мінска затрымалі падазраванага ў грабяжы з аптэкі на вуліцы Жыновіча, 11. Ва ўстанаўленні асобы зламысніка садзейнічалі грамадзяне.

Нагадаем, напад быў учынены вечарам 3 чэрвеня. Прыкладна ў 19.00 каля аптэкі хадзіў малады чалавек, які, нягледзячы на цёплае надвор'е, ахутваў ніжнюю частку твары шалікам. Дачакаўшыся, калі ў аптэцы не было пакупнікоў, а фармацэўт выйшла з-за прылаўка да вітрыны, малады чалавек нацягнуў пальчаткі і хутка ўвайшоў унутр. Ён папрасіў шпрыц, а калі жанчына накіравалася за таварам, кінуўся да касы і выхапіў грошы.

Сямідзесяцігадовая фармацэўт паспрабавала забраць з рук рабаўніка выручку, але грошы ўпалі на падлогу. Зламыснік падабраў 1,6 млн. рублёў і ўцёк.
Нарад міліцыі прыбыў аператыўна, быў арганізаваны пошук рабаўніка у найбліжэйшых кварталах, аднак затрымаць яго па гарачых слядах не ўдалося.

Камера назірання захавала фота зламысніка. Відэа было паказана ў інтэрнэце і па тэлебачанні.

Як сказалі ва ўпраўленні крымінальнага вышуку ГУУС, у міліцыю паступіла некалькі тэлефанаванняў ад тых, хто лічыў, што змог пазнаць зламысніка.
Усе гэтыя звесткі былі правераны. У выніку супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сумесна з калегамі з 8-й ротай палка ППСМ ГУУС быў устаноўлены падазраваны ва ўчыненні злачынства — 29-гадовы непрацоўны раней судзімы мінчанін.

Ён затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Праводзяцца следчыя дзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?