Інфляцыя ў Беларусі ў 2014 годзе знізіцца да 9,3%. Гэта прадугледжана падрыхтаванай уладамі канцэпцыяй прагнозусацыяльна-эканамічнага развіцця на наступны год.
Нагадаем, сёлета ўрад мае намер знізіць інфляцыю да 12% (з мінулагодніх 21,8%).
Аўтары канцэпцыі прагнозу на 2014 год адзначаюць, што знізіць інфляцыю да 9,3% плануецца шляхам выкарыстання манетарных інструментаў, стабілізацыі абменнага курсу беларускага рубля, а таксама іншых мер у сферыбюджэтна-падатковай , цэнавай і антыманапольнай палітыкі.
«У той жа час рост аб’ёмаў крэдытавання для забеспячэння больш высокіх тэмпаў эканамічнага росту можа прывесці да росту інфляцыі ў наступным годзе», — адзначыў эксперт, знаёмы з канцэпцыяй прагнозу на 2014 год.
УАсноўны рост спажывецкіх цэн прыйшоўся на першы квартал (інфляцыя ўстудзені-маі гэтага года інфляцыя ў Беларусі склала 6,6%.
Паводле звестак Міністэрства эканомікі, усплёск інфляцыі ў першым квартале быў вынікам трох фактараў (увядзенне ПДК на паслугі электрасувязі для насельніцтва, павелічэнне акцызаў, рост цэн на рэгуляваныя дзяржавай тавары і паслугі), уплыў якіх на рост цэн у другім квартале аслабеў.
Беларускія эканамісты мяркуюць, што ў выпадку захавання да канца года жорсткай





