Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога супрацоўніка музычнага тэлеканала «БелМузТВ»,затрыманага 15 красавіка паводле падазрэння ў публічнай дэманстрацыі парнаграфічных відэаматэрыялаў у прамым эфіры,
паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў.
Падчас следства абвінавачваны прызнаў віну поўнасцю, пры гэтым растлумачыў, што злачынныя дзеянні ўчыніў з уласнай ініцыятывы, мэтанакіравана, загадзя іх спланаваўшы. Абвінавачаны актыўна супрацоўнічаў са следствам.
У межах расследавання крымінальнай справы праведзена псіхіятрычная экспертыза. Паводле заключэння экспертаў, абвінавачаны ў прымусовых мерах бяспекі і лячэння не мае патрэбу.
Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.





