24 чэрвеня ў Полацку (Полацкі цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур, вул. Ніжне-Пакроўская, 27), а 25 чэрвеня ў Віцебску (вул. 1-я Сенненская, 5) пройдуць сустрэчы з стваральнікамі найбольшай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі "Камунікат".У сустрэчах таксама возьмуць удзел гісторык Алесь Краўцэвіч, які раскажа пра сваю новую кнігу "Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага" і паэт, бард Алесь Камоцкі.
Пачатак сустрэч -- а 17.30.
Беларуская
• тысячы кніг ў электронным варыянце;
• сотні беларускіх аўтараў з Беларусі і
• класіка і сучаснае беларускай літаратуры;
• проза, паэзія, літаратуразнаўчыя і гістарычныя матэрыялы;
• даследаванні навукоўцаў з Беларусі і замежжа;
• усё, што выдавалася і выдаецца на беларускай мове, а таксама пра Беларусь і беларусаў на іншых мовах свету;
• перыядычныя выданні цэнтра, рэгіёнаў і беларусаў замежжа;
• збор беларускай эміграцыйнай прэсы пасляваеннага перыяду і беларускіх незалежных газет пачатку 90. гадоў ХХ стагоддзя;
• асабістыя старонкі беларускіх аўтараў;
• раздзел «Што новага», а ў ім — навінкі беларускага выдавецкага рынку;
• большасць публікацый выстаўлена ў электронным выглядзе ўпершыню.
Бібліятэка карысная для студэнтаў і выкладчыкаў, вучняў і даследчыкаў. Спрыяе распаўсюду беларускай літаратуры, сягаючы ў самыя аддаленыя кропкі свету.
Беларуская





