Фота gp.by.
Фота gp.by.
Клубніцы — вялікі сезонны бізнэс на Лунінецкім і Жыткавіцкім Палессі. Фота Вольгі Хвоін, novychas.info.
Прыкладна ў 23.30 у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці на дарозе мяжа РФ — Гомель — Кобрын і ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці на аўтадарозе Мінск — Мікашэвічы невядомыя, рухаючыся на двух аўтамабілях, пераследвалі аўтамабіль
У выніку абстрэлу пашкоджаны колы, пасажырскія дзверы, рэгістрацыйны знак, задні ліхтар бартавы машыны, у якой перавозілася 500 кг клубніцаў. Кіроўца і пасажыр, абодва жыхары Мінска, не пацярпелі.
Пацярпелыя патэлефанавалі ў міліцыю. На месца здарэння выехалі супрацоўніік ДАІ, якія неслі службу ў мястэчку Ленін. Інспектары пачалі пераслед на службовым аўтамабілі з уключанымі пробліскавымі маячкамі. Кіроўцы не падпарадкаваліся законным патрабаванням аб прыпынку транспартных сродкаў і адарваліся ад пагоні.
Пры аглядзе месца здарэння выяўленыя і канфіскаваныя шрот, скрынка





