Афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну адбудзецца 17–18 чэрвеня, паведаміла прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта.

Падчас перамоў на вышэйшым узроўні бакі абмяркуюць «тэматыку паглыблення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, найперш у гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарнай галінах, а таксама вырашэнне пытання дагаворна-прававога афармлення дзяржаўнай мяжы паміж Беларуссю і Украінай».

Падчас візіту чакаецца падпісанне шэрагу важных дакументаў, скіраваных на пашырэнне двухбаковага ўзаемадзеяння, у прыватнасці ў сферах абароны навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання, абароны правоў спажыўцоў.

Апошняя рабочая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Украіны адбылася 11 ліпеня 2010 года ў Крыме.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?