Па факце парушэння правілаў утрымання мядзведзяў на тэрыторыіпаведаміла намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Жаркіна. Паводле яе слоў, зараз вывучаецца ступень віны службовых асоб.вучэбна-практычнага цэнтра прадпрыемства «Маладзечанскія электрасеткі» пачаты адміністрацыйны працэс,
Нагадаем, мядзведзяў, якія ўтрымліваліся ў неналежных умовах, у Маладзечанскім раёне два тыдні таму выпадкова ўбачылі беларускія фатографы.Яны распаўсюдзілі ў інтэрнэце здымкі і відэаролік, на якіх было бачна, што мядзведзі жывуць у невялікім вальеры, а на іх шэрсці кавалкі бруду. У
Паводле слоў Жаркінай, падчас праверкі, якую правёў Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разам з ветэрынарнай службай, былі выяўлены парушэнні патрабаванняў пастановы Мінпрыроды № 16 ад 27 лютага 2007 года аб транспарціроўцы, утрыманні і расплоджванні дзікіх жывёл у няволі. У прыватнасці, памеры клетак для мядзведзяў не адпавядалі нормам, унутры вальераў не прыбіраліся адходы жыццядзейнасці жывёл.
Як адзначыла намеснік начальніка Маладзечанскай раённай ветэрынарнай станцыі Ганна Лазар, на 10 чэрвеня санітарны стан клетак быў здавальняльным, кармленне мядзведзяў адпавядала
На мінулым тыдні прадпрыемства падало ў Мінпрыроды дакументы на рэгістрацыю народжанага медзведзяняці. Паводле слоў Жаркінай, калі Маладзечанскія электрасеткі змогуць забяспечыць жывёлам дастойныя ўмовы ўтрымання, то мядзведзі застануцца ў іх.
«Мы вельмі ўдзячныя грамадскасці, якая своечасова ўбачыла факт неналежнага стаўлення да жывёл», — сказала Жаркіна. Паводле яе слоў, хаця прыродаахоўныя службы праводзяць праверкі тэрыторый, на якіх утрымліваюцца жывёлы, «увага грамадскасці стымулюе да дзеянняў тэрытарыяльных органаў і дазваляе забяспечыць жывёлам належнае ўтрыманне».





