Першы хатні матч — супраць ЦСКА, на ўгодкі Бітвы пад Оршай
Мінскае «Дынама» выступіць у Дывізіёне Баброва (у які таксама ўвайшлі «Леў», «Данбас», рыжскае «Дынама», СКА, «Слован» і дэбютант Лігі харвацкі «Медвешчак»), паведамляе сайт беларускага клуба
Чэмпіянат пройдзе па сістэме ў два колы.
«Дынама» адкрые афіцыйны сезон паядынкам ў Рызе 5 верасня. А ўжо наступны матч пройдзе ў Мінску: 8 верасня «зубры» прымаюць ЦСКА.Далей хатняя серыя працягнецца гульнямі супраць «Слована» (10 верасня) і «Лева» (12 верасня). Апошняя хатняя гульня рэгулярнага чэмпіянату — 2 сакавіка супраць латвійскага клуба.
Завершыць рэгулярны чэмпіянат паядынак ў Маскве супраць ЦСКА 4 сакавіка.





