Фестываль імя Кастуся Каліноўскага, які мусіў адбыцца 22 чэрвеня ў Астраўцы, пераносіцца на невядомы тэрмін.
«Нам пра гэта паведамілі толькі сёння з выканкама, — кажа адзін з арганізатараў фэсту Усевалад Сцебурака. — Прычыны не патлумачылі, кажуць пра вялікую загружанасць па мерапрыемствах на гэты дзень».
У мінулыя гады, як зазначае Сп. Сцебурака, выканкам усяляк дапамагаў правядзенню фэсту — у тэхнічным плане. Сёння на паседжанні ў выканкаме было вырашана фэст перанесці, праўда, дата не ўдакладнялася.
«Шкада, што пра гэта мы даведаліся ўсяго за пяць дзён да пачатку», — кажа Сцебурака.
Фэст, прысвечаны





