Як паведаміла напрэс-канферэнцыі 17 чэрвеня ў Мінску кіраўнік грамадскага камітэта дапамогі рэпрэсіраваным «Салідарнасць» Іна Кулей, у кампаніі можа браць удзел кожны, хто лічыць сябе салідарным з палітвязнямі.
Ірына Кулей дэманструе паштоўкі.
Маці Эдуарда Лобава Марына Лобава і жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.
На працягу кожнага наступнага тыдня на сайце salidarnasc.org можна будзе атрымаць інфармацыю пра канкрэтнага палітычнага зняволенага: важныя моманты з жыцця, біяграфія, сведчанні паплечнікаў, словы падтрымкі ад беларускіх і замежных грамадскіх дзеячаў і інш.
Адмыслова надрукаваныя паштоўкі і канверты будуць распаўсюджвацца падчас кампаніі па рэгіёнах, офісах незалежных СМІ і НДА, партый і рухаў. Кожны можа набыць гэтыя паштоўкі і напісаць словы падтрымкі беларускім палітвязням, а таксама задаць пытанні іх сваякам і блізкім.
«Мы не можам надрукаваць паштоўку для адпраўкі яе ў вязніцу, — патлумачыла Кулей, — на якой будзе напісана „Жыве Беларусь!“ альбо лунаць наш
На дадзены момант у Беларусі 11 палітычных вязняў — былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, актывіст гэтай жа арганізацыі Эдуард Лобаў, прадпрымальнік, ветэран вайны ў Афганістане Мікалай Аўтуховіч, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна»,





