Рэальны памер прызначаных пенсій (пенсій, разлічаных з улікам змянення кодэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у маі 2013 года ў параўнанні з маем 2012 года павялічыўся на 12%, у параўнанні з красавіком 2013 года — зменшыўся на 0,5%.
Такія даныя публікуе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Сярэдні памер прызначаных пенсій склаў 1 млн. 898 тыс. рублёў, што ў 2,4 разу перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў.

Сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў 1 млн. 970 тыс. рублёў, па інваліднасці — 1 млн. 737,3 тыс. рублёў, у сувязі са стратай кармільца — 1 млн. 250 тыс. рублёў, сацыяльных пенсій — 897,8 тыс. рублёў.

У органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў маі 2013 года на ўліку знаходзіліся 2 млн. 523,4 тыс. пенсіянераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?