Ад адвакатаў маці Андрэя Гайдукова ўдалося даведацца, што суд будзе працягвацца і сёння, і заўтра, 19 чэрвеня.
Тым, хто прыходзяць да будынка абласнога суда ў Віцебску да 10-й гадзіны ў знак падтрымкі падсуднага, судовая ахова расклад пасяджэнняў не паведамляе.
Андрэя Гайдукова вінавацяць у зборы інфармацыі для замежных спецслужбаў. Матэрыялы крымінальнай справы падсуднага складаюць 4 тамы. Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў: частка 1 артыкула 14 — «Замах на злачынства», і частка 1 артыкула 356 — «Здрада дзяржаве».
23-гадоваму аператару наваполацкага «Нафтану» пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення. Яго затрымалі 8 лістапада 2012 года.





