Праз усе «нашы» дыскусіі пра Беларусь праходзяць тры погляды.

Першы. У Беларусі ўсё гаўно. Школы — гаўно, прадукты — гаўно, рэстараны — гаўно, а самае галоўнае гаўно — гэта народ, якога ніколі ня зьменіш. І Лукашэнка тут не пры чым, сыдзе Лукашэнка — будзе тое самае. Таму — трэба валіць адсюль.

Другі. У нас усё можа быць нармальна, мы цалкам эўрапейскія людзі, больш эўрапейскія, чым якія румыны ці баўгары. У Расеі поўна праблемаў, а ў нас толькі адна праблема — Лукашэнка. Як толькі скінем Лукашэнку, усё будзе нармальна. Таму — трэба змагацца

Трэці. Краіна і народ разьвіваецца, існаваньне Лукашэнкі асабліва не замінае жыць і працаваць таму, хто жадае. Можна рабіць масу добрых справаў, разьвіваць праекты, будаваць сядзібы, абараняць мову, дапамагаць людзям, і ніхто гэтаму не перашкодзіць. Таму — трэба жыць тут і цяпер.

На жаль, нейкай формы спалучэньня гэтых трох розных пазыцыяў амаль не бывае. У гэтым і праблема.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?