Старэйшы сын кіраўніка дзяржавы Віктар Лукашэнкі з’яўляецца на публіцы нячаста. Прамаўляе яшчэ радзей.
Аднак для стваральнікаў фільма пра Асобную службу актыўных мерапрыемстваў Дзяржаўнага памежнага камітэта (памежны спецназ) ён зрабіў выключэнне: нагаварыў амаль хвіліну.
Звяртае на сябе ўвагу падабенства мімікі на твары Віктара на бацькаву. Падобны, зрэшты, і акцэнт.





