Лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч наведаў 29 жніўня моладзевую актывістку Таццяну Цішкевіч, збітую АМАПаўцамі ў цывільным у Дзень Салідарнасці 16 жніўня ў Мінску. Зараз яна праходзіць рэабілітацыйны курс у медыцынскім цэнтры ў Аксакаўшчыне.
А.Мілінкевіч выказаў сваю асабістую падтрымку Таццяне, пакінуў ёй кнігу У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» і паабяцаў юрыдычную дапамогу ў справе адстойвання сваіх правоў.
Нагадаем, 18‑гадовая Таццяна Цішкевіч была збітая 16 жніўня ў Мінску, калі паспрабавала абараніць ад АМАПаўцаў ў штацкім моладзевага лідэра Мікіту Сасіма. Дзяўчына з чэрапна‑мазгавой траўмай была дастаўлена ў бальніцу.





