Аляксандар
Антоненка

Расейскі тэлеканал ОРТ паказаў сюжэт пра «рэканструкцыю» Горадні

У рэпартажы Дзьмітрыя Наважылава, што быў паказаны ў рамкам праграмы «Другія навіны», былі агучаныя меркаваньні як афіцыйных структураў, так і прадстаўнікоў незалежнага грамадзтва. Быў таксама прадэманстраваны аматарскі ролік пра разбурэньне будынку ў стылі канструктывізму — былой крамы «Гарачы хлеб». Краязнаўцы і гісторыкі выказваліся пра цяжкасьці дыялёгу з уладамі, пра тое, што ў выніку «рэканструкцыі» горад‑помнік назаўсёды страчвае свой твар і непаўторны дух.

Дэкан гістарычнага факультэту Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Я. Купалы Эдмунд Ярмусік запэўніў, што дзеяньні мясцовай улады законныя, але, каб пазьбегнуць інсынуацыяў, трэба рабіць усё галосна. Старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандар Антоненка, які вясной гэтага году асабіста кіраваў затрыманьнем гарадзенскіх гісторыкаў у часе стыхійнай акцыі пратэсту, паабяцаў расейскаму карэспандэнту зьесьці свой гальштук:

«Калі вы мне покажаце хоць адзін будынак, зьнесены і не адноўлены, альбо калі ён ня будзе падлягаць аднаўленьню, я зьем ваш гальштук. Усе будынкі, якія стаяць і адпавядаюць духу забудовы, яны будуць абавязкова захаваныя, адноўленыя і набудуць першапачатковы выгляд».

Як адзначыў аўтар гарадзенскага блогу s13, застаецца дачакацца абяцанага мэрам.

СП, паводле s13.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0