Конкурс мае на мэце прыцягнуць увагу журналістаў і грамадскасці да праблемы захавання гістарычнай спадчыны Беларусі. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца не толькі сябры БАЖ, але і ўсе журналісты друкаваных і электронных беларускіх СМІ.
Паводле Палажэння аб фотаконкурсе, якое зацвердзіла Праўленне БАЖ 28 жніўня, спаборніцтвы пройдуць у два этапы: з 1 па 30 верасня журы прымае работы, а з 1 па 15 кастрычніка праходзіць падвядзенне вынікаў конкурсу і ўганараванне пераможцаў.
Кожны ўдзельнік можа даслаць на конкурс не больш як 3 фотаздымкі, якія адлюстроўваюць праблематыку захавання гістарычнай спадчыны.
Пад фотаздымкам павінна быць пазначана:
імя і прозвішча аўтара;
кантактны тэлефон;
месца і час, калі быў зроблены здымак;
назва здымка (пажадана).
Фармат фотаздымкаў выбірае аўтар.
Фотаздымкі дасылаюцца ў электронным выглядзе на адрас: [email protected]
У тэме ліста павінна быць пазначана «Медыя‑кампанія».
Работы ўдзельнікаў конкурсу будуць вывешаныя на Інтэрнэт‑старонцы медыя‑кампаніі «Журналісты за гістарычную спадчыну» , дзе кожны наведвальнік зможа ацаніць іх па 5‑бальнай сістэме. Той фотаздымак, які набярэ найбольшую колькасць галасоў, атрымае спецыяльны прыз.
Журы будзе звяртаць асаблівую ўвагу на адпаведнасць тэматыцы і актуальнасць конкурсных фотаздымкаў.
Лепшыя фотаздымкі канкурсантаў увойдуць у экспазіцыю выставы «Беларусь, якую заўтра мы не ўбачым».





