З трынаццаці суб’ектаў Палітрады толькі восем выказалі сваё жаданьне ўдзельнічаць у выбарах (ПКБ, БСДП (Г), АГП, Партыя БНФ, Партыя працы, Жаночая партыя «Надзея», Партыя зялёных і прадпрымальнікі), пяць адмовіліся ад удзелу (рух «За свабоду», «Малады фронт», БСДГ, БСДП «НГ» і Партыя прагрэсу і справядлівасьці).
Агулам у папярэдніх сьпісах ужо праходзяць 286 прозьвішч прэтэндэнтаў на кандыдатаў. Яшчэ не называлі сваіх прэтэндэнтаў «зялёныя» і прадпрымальнікі, таму колькасьць кандыдатаў павінна пераваліць за трыста чалавек.
Разам з тым, выконваючы абавязкі старшыні БСДП (Г) Анатоль Ляўковіч адзначыў, што ёсьць акругі, дзе ўжо шмат кандыдатаў, а ёсьць зусім пустыя.





