Намеснік старшыні суда Кастрычнікага раёна Магілёва Магамед Умараў затрыманы па падазрэнні ў атрыманні хабару.

Як паведаміў БелаПАН старшыня суда Валерый Мазураў, затрыманне Умарава праваахоўнымі органамі адбылося напярэдадні. "Гэта здрадніцтва", — пракаментаваў паводзіны калегі Мазураў. Паводле яго слоў, Умараў працаваў у Кастрычніцкім судзе Магілёва больш як 15 гадоў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманне правялі супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі з Мінска. Пацвердзіць гэту інфармацыю ў цэнтральным апараце КДБ пакуль не ўдалося.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?