Пасяджэнне нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускай пісьменнасці прайшло ў Быхаве пад старшынствам намесніка прэм’
Як паведамляе
Па выніках пасяджэння дадзены даручэнні органам дзяржкіравання і арганізацыям па актывізацыі работ, звязаных з падрыхтоўкай аб’ектаў да правядзення мерапрыемстваў, іх
Як адзначыў у інтэрв’ю журналістам Анатоль Тозік, Быхаў да Дня беларускай пісьменнасці набудзе новае аблічча. У горадзе ўжо шмат зроблена па падрыхтоўцы да свята пісьменнасці. Прыняты на першым пасяджэнні аргкамітэта ў лістападзе графік работ практычна поўнасцю выконваецца. Усе праблемныя бягучыя пытанні вырашаюцца аператыўна ў рабочым парадку. «Нідзе грошы не патрачаны дарма. Мы будуем і рэканструюем аб’екты з такім разлікам, каб яны служылі быхаўчанам шмат гадоў. Па сутнасці, да 1 верасня горад набудзе зусім новае аблічча: актыўна добраўпарадкоўваецца цэнтр, будуецца новы басейн, ідзе рэканструкцыя кінатэатра, Палаца культуры, будынкаў аўта- і чыгуначнага вакзалаў з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. Распачаты маштабныя работы па аднаўленні ўнікальнага помніка архітэктуры ХVII стагоддзя — Быхаўскага замка», — расказаў ён.
Юбілейны ХХ Дзень беларускай пісьменнасці пройдзе ў Быхаве 1 верасня 2013 года.





