Расійскі мільярдэр і палітык прыехаў на ім на эканамічны форум у Санкт-Пецярбургу.

Фатаграфію «ё-мабіля» Міхаіл Прохараў размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», фотаздымак лайкнулі больш за 10 тыс. чалавек.

«Вітаю ўсіх, хто сумняваўся», - напісаў ён.

Машына сабраная ў інжынірынгавыя цэнтры ў Калодзішчах пад Мінскам.
Кіравалі працэсам зборкі беларусы. Галоўным канструктарам «ё-мабіля» стаў Андрэй Гінзбург.

Аўтамабіль унікальны тым, што выкарыстоўвае для руху электраэнергію. Яго таксама можна запраўляць як бензінам, так і газам.

У канструкцыі выкарыстоўваецца электрычная трансмісія з камбінаваным сілкаваннем ад генератара, які круціць газа-бензінавым рухавіком унутранага згарання, і ад ёмістага назапашвальніка энергіі, паведамляе тэлеканал НТВ.

Прамысловая вытворчасць «ё-мабіля» ў Расіі запланавана на пачатак 2015 года.

Гэта будзе першы расійскі гібрыдны аўтамабіль. Яго кошт, у залежнасці ад камплектацыі, складзе да $ 15 тысяч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?