Затрыманыя чацвёра беларусаў, якія ў суботу, 22 чэрвеня, як мяркуюць праваахоўныя органы, абстралялі з машыны з пнеўматычнай зброі людзей на прыпынку ў Мінску.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Чацвёра падазраваных былі затрыманыя ў ноч з 22 на 23 чэрвеня ў Мінскай вобласці. Вядуцца следчыя дзеянні.

Відэа АНТ

Інцыдэнт адбыўся 22 чэрвеня каля станцыі метро «Партызанская».

Стральба вялася з аўтамашыны цёмнага колеру, якая праязджала міма прыпынку. Пасля таго, як былі зроблены стрэлы, аўтамабіль з’ехаў з месца здарэння, праехаўшы на чырвонае святло.
У выніку стральбы па прыпынку тры чалавекі былі шпіталізаваны. Cамыя сур’ёзныя раненні атрымала дзяўчына, якой куля трапіла ў шыю або ў шчаку.

Заводскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 339 КК і кваліфікаваная як асабліва злоснае хуліганства (ад трох да дзесяці год).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?