Паводле звестак прэс-службы Рады Еўрасаюза, удзельнікі пасяджэння абмяркуюць падрыхтоўку да ліпеньскай сустрэчы міністраў замежных спраў краін Усходняга партнёрства ў Бруселі, а таксама да саміту Усходняга партнёрства, які пройдзе ў лістападзе ў Вільні ў межах старшынства Літвы ў Еўрасаюзе.

Беларускага пытання ў парадку дня няма, аднак, як раней паведаміў тэлеканалу «Белсат» віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Яцак Пратасевіч, на пасяджэнні ў Люксембургу можа быць разгледжана пытанне аб выключэнні са спіса неўязных у Еўрасаюз міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.

Паводле слоў Пратасевіча, адпаведнае рашэнне ўжо падрыхтавана, што, зрэшты, не азначае яго аўтаматычнага прыняцця:

нават аднаго голасу супраць дастаткова для блакавання рашэння.

Пра тое, што візавыя санкцыі ЕС супраць Макея могуць быць зняты ўжо ў чэрвені, паведаміў журналістам 11 чэрвеня і намеснік міністра замежных спраў Літвы Андрус Крывас. Паводле яго слоў, прыпыненне санкцый будзе часовым і перыядычна будзе пераглядацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?