ГУУС Мінгарвыканкама апублікавала падрабязнасці інцыдэнту, які адбыўся днём 22 чэрвеня на прыпынку грамадскага транспарту каля станцыі метро «Партызанская»:
каля дома № 56 па Партызанскім праспекце з аўтамашыны стралялі з пнеўматычнага пісталета па людзях, што стаялі на прыпынку.

Трое пацярпелых былі дастаўлены ў бальніцы.

Высветлілася, што злачынства здзейсніў 29-гадовы раней судзімы беспрацоўны. Ён быў пасажырам у аўтамашыне «Форд-Эскорт», якім кіраваў 25-гадовы мінчук.

Падазраваны затрыманы аператыўнымі супрацоўнікамі сумесна з байцамі САХР унутраных войскаў МУС і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Заводскім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена справа па ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?