Пра гэта паведамляюць карыстальнікі сацсетак.

У прыватнасці, карыстальнік Стас Каёшка піша, што практычна нічога не бачыць і не можа выйсці на вуліцу без акуляраў. Вочы ў яго вельмі моцна баляць. Па словах маладога чалавека, ён звяртаўся ў бальніцу, і там яму паставілі дыягназ «апёк вачэй 1-й ступені». У бальніцы Стасу сказалі, што з такімі скаргамі да іх звярнуліся 30–40 чалавек.

Словы Стаса пацвярджае карыстальнік Юрый Вераб’ёў. У яго таксама апёк першай ступені, ён піша, што нічога не бачыць другі дзень.

«Моцныя навіны» звязаліся з Юрыем. Малады чалавек расказаў, што на вечарынцы ў яго часам рабілася мутна ў вачах, аднак ён не надаваў гэтаму значэння. Ужо дома яму стала дрэнна, і ён выклікаў хуткую дапамогу, якая даставіла яго ў медгарадок (канкрэтную бальніцу малады чалавек назваць не змог). Дактары паставілі Юрыю дыягназ «хімічны апёк вачэй 1-й ступені». Цяпер ён праходзіць лячэнне — капае ў вочы кроплі.

Судзіцца з клубам малады чалавек не мае намеру.

У клуб «Плаза» датэлефанавацца не ўдалося.

Па словах іншых карыстальнікаў, на ўваходзе ў клуб вісела аб’ява, што магчымыя алергічныя рэакцыі. Аднак пацярпелыя настойваюць, што ў іх менавіта апёк, а не алергія.

Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?