Традыцыя налічвала каля 200 гадоў. Сваё рашэнне камандаванне брытанскіх ВМС патлумачыла жаданнем «адлюстраваць культурныя перамены», у першую чаргу рэзкае павелічэнне за апошнія 20 гадоў жанчын на флоце.

Замест тоста «за жонак і каханых», які часцяком суправаджаўся словамі «і няхай яны ніколі не сустрэнуцца», брытанскія маракі будуць падымаць куфлі «за нашы сем’і».

Забаранілі таксама тост «за нашых мужчын». Замест яго цяпер варта гаварыць «за нашых маракоў».

У адпаведнасці са шматвяковай традыцыяй брытанскага флоту штодня за вячэрай гаворыцца адзін з сямі традыцыйных тостаў — па адным на кожны дзень тыдня. Таму новаўвядзенне спадабалася не ўсім. У штыкі яго ўспрыняла большасць бывалых ваенных маракоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?