24 чэрвеня Гродзенскі абласны суд павінен быў разгледзіць касацыйную скаргу па справе фотаальбому «Belarus Press Photo — 2011». У красавіку суд Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці прызнаў фотаальбом Belarus Press Photo 2011 экстрэмісцкім.

Сёння касацыйная скарга арганізатараў конкурсу не была задаволена, пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку Юлія Дарашкевіч.

41 асобнік альбома канфіскавалі ў Юліі Дарашкевіч і Аляксандра Васюковіча 2 лістапада 2012 года на памежным пераходзе «Каменны Лог».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0