ААТ «АСБ Беларусбанк» папярэджвае сваіх кліентаў пра ашуканскае рассыланне карыстальнікам плацежных карт SMS ад імя банка.

«Да ўвагі трымальнікаў плацежных карт нашага банка: калі вам прыйшло SMS з інфармацыяй, што карта заблакаваная, і просьбай ператэлефанаваць па нейкім нумары, рэкамендуем звярнуцца ў банк па месцы адкрыцця рахунку для высвятлення сітуацыі. Гэта могуць быць ашуканскія дзеянні. Наш банк ніякіх SMS не адпраўляў», — папярэджваюць у Беларусбанку.

Банк таксама просіць усіх, хто сутыкнуўся з такой рассылкай, паведамляць пра яе ў кантакт-цэнтр Беларусбанка па нумары 147.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?