«Езьдзілі стопам у Вену, — расказвае папулярны лідар моладзі з Салігорска. — На другую ноч «упісаліся» з дапамогай Couchsurfing (сервіс для тых, хто шукае магчымасць бясплатна пераночыць) у немца і аўстрыек. Студэнцкая кватэра, спрэс завешаная цытатамі пра гендарную роўнасьць, урад, якія абмяжоўвае свабоду і, натуральна, анархію, як збаўленьне ад несправядлівасьці. Мяса нашыя знаёмыя таксама не елі, а прадукты не набываюць… Усё бяруць у сметніках мясцовых крамаў.
Такім сметнікам аказалася асобнае памяшканне з кантэйнерамі. У іх прадавачкі і складаюць пакункі з пратэрмінаванымі прадуктамі. Прычым, усё сартуецца — асобна выпечка, хлеб, у іншым пакунку — гародніна і садавіна, у яшчэ адным — малочныя вырабы. Даты — у большасці сёньняшні ці ўчорашні дзень, а яблыкі ці тыя ж бананы — як крыху падпсуюцца. Сам такое купляе рэгулярна ў Польшчы і Беларусі і магу сказаць, што ў нас тая ж самая ступень папсаванасці не робіць перашкодаў для продажу.
Дык вось, такія вялікіх чорных пакункаў было
Вось так просты хлопец з шахцёрскага гарадка асвоіў моду на фрыганства :).
* * *
Пішыце і Вы пра свае летнія прыгоды: не толькі ў сацсеткі, для кола сяброў, але і для шырэйшай публікі ў НН.





