Галіна Сямдзянава — адна з лідараў незалежніцкай дэмакратычнай Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 склікання, юрыст і знаўца выбарчага заканадаўца й практыкі. Памерла 18 верасня 2011 года.

Дагэтуль на яе магіле няма помніка. Скульптар, сябра суполкі «Пагоня» Алесь Шатэрнік ужо вырабіў гарэльеф. На выраб і ўсталяванне помніка пакуль бракуе сродкаў.

У звароце, распаўсюджаным у інтэрнэце, гаворыцца: «Мы просім тых, хто ведаў і шанаваў Галіну Георгіеўну, у тым ліку дэпутатаў Вярхоўных Саветаў 12 і 13 склікання, праваабарончыя арганізацыі, удзельнікаў выбарчага назірання, спрычыніцца да гэтай справы сваімі складкамі. Дзякуй тым, хто ўжо ахвяраваў».

Каардынуе збор сродкаў Валянціна Свяцкая. Кантактны тэлефон +375 29 610-69-18, электронны адрас: [email protected]

Пералічыць грошы можна і праз сістэму PayPal (клікніце на спасылку) з пазнакай «Tombstone for Halina Siamdzianava».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?