Тэлевізійная рэклама пітной вады «Сябры» прызнана Міністэрствам гандлю схаванай рэкламай гарэлкі, што вырабляецца пад аналагічнай назвай.

Названая рэклама змяшчае дэманстрацыю стала, на якім знаходзіцца вялікая колькасць разнастайнай ежы і бутэлька пітной вады, інфармацыя «Сябры», «Пой, сколько влезет!», «Пітная вада» агучваецца вясёлай песняй. Пры гэтым бутэлька мае форму, тыповую не для разліву пітной вады, а выкарыстоўваецца звычайна для разліву моцнага алкагольнага напою — гарэлкі, і знаходзіцца ў кадры на працягу ўсяго рэкламнага роліка.

У рэкламе на стале адлюстраваная разнастайная ежа, звычайна выкарыстоўваецца ў якасці страў, якія падаюцца да моцных алкагольных напояў. Рэкламны тэкст «Пой, сколько влезет!» пераклікаецца з тэкстам, што выкарыстоўваюцца на этыкетках гарэлкі «Сябры» — «Наша гарэлка — ваша песня!».
Тэкст «Пітная вада» знаходзіцца ў кадры непрацяглы час.

Прыхаваная рэклама з’яўляецца неналежнай і ў сілу пункта 5 артыкула 26 закона «Аб рэкламе» не дапускаецца. Тэлеканалам і рэкламадаўцу накіраваны прадпісанні аб спыненні распаўсюджвання гэтай рэкламы.

Зараз Міністэрствам гандлю вядзецца праца па ўсталяванні суб’екта адказнасці па дадзеным правапарушэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?