Вырак гучнага судовага працэсу чакаецца праз некалькі тыдняў.
25 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска працягнуліся спрэчкі бакоў на працэсе мадэльера Сашы Варламава.Падчас свайго выступу адвакат Варламава пералічыў заслугі мадэльера перад краінай, яго ўнёсак у развіццё нацыянальнай індустрыі моды. Абаронца таксама пералічыў усе спрэчныя моманты, якія, на яго думку, утрымліваюцца ў аргументах абвінавачання. У прыватнасці, адвакат назваў непраўдзівымі звесткі пра існаванне ў Варламава кватэры ў Берліне. Указаў таксама на памылкі, дапушчаныя следствам пры кваліфікацыі абвінавачання.
«Неабгрунтавана лічыць, што мой падабаронны меў юрыдычныя паўнамоцтвы для ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці… Ён займаўся мастацкім бокам…Варламаў не меў права займацца грашовымі і маёмаснымі пытаннямі, не меў такіх паўнамоцтваў. Гэта мусілі рабіць іншыя людзі», — паведаміў адвакат падчас свайго выступу.
Выступ адваката цягнуўся больш за дзве гадзіны. Ён папрасіў суд апраўдаць свайго падабароннага па ўсіх эпізодах абвінавачання.
На паседжанне прыйшло ўсяго некалькі сваякоў і блізкіх Варламава, агулам пяць чалавек. Мадэльер уваходзіў у залу суда з дапамогай мыліцаў.
Нагадаем, што мадэльера Сашу Варламава могуць прызнаць вінаватым па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса — «злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі», «махлярства ў асабліва вялікім памеры», «крадзеж у буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі», «прыўлашчванне маёмасці» і «ўхіленне ад выплаты падаткаў». Пракурор запрасіў для Варламава пяць гадоў калоніі. Фактычна за кратамі мадэльер знаходзіцца ўжо больш за два гады — ад траўня





