21 чэрвеня Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці атрымаў аўдыенцыю ў Яго Святасці папы Францішка.Раней магчымасць сустрэцца з Папам меў таксама сакратар Апостальскай Нунцыятуры мансіньёр Філіпа Чампанэлі.
Апостальскі Нунцый перадаў Папу прывітанні ад кіраўніцтва Беларусі і беларускага народа.
Папа Францішак выявіў глыбокія і актуальныя веды адносна рэлігійнай, палітычнай, культурнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі.
Пантыфік папрасіў перадаць яго салідарнасць і вялікую сімпатыю да Беларусі, асабліва да тых, хто пакутуе, а таксама выказаў надзею на тое, што з дапамогай Святога Пасаду адносіны краіны з Захадам будуць паляпшацца шляхам павагі, дыялога і ўзаемаразумення.Папа зазначыў, што вельмі рады выказаць сваю салідарнасць з Беларуссю праз жэст асаблівай увагі, якога вельмі прагнуў: блізкі візіт Яго Эмінэнцыі кардынала
Папа папрасіў таксама перадаць прывітанні ўсім беларусам, а асабліва братам Праваслаўнай Царквы.
На аўдыенцыі прысутнічаў і Яго Эмінэнцыя кардынал Тарчызіа Бэртонэ, дзяржаўны сакратар, які ўзгадаў пра свой візіт у Беларусь і пацвердзіў лінію Святога Пасаду, якая была прадэманстравана падчас візіту.
24 чэрвеня арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці сустрэўся з кардыналам Таранам, з якім доўга размаўляў пра Беларусь і абмяркоўваў дэталі яго візіту ў краіну. Ад імя беларусаў Апостальскі Нунцый павіншаваў кардынала з імянінамі.





