Заражаная афрыканскай чумой свіней (АЧС) свініна не можа трапіць на прылаўкі Камароўскага рынку.У гэтым запэўніў сёння журналістаў генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак» Мікалай Хмяльніцкі.
Паводле слоў гендырэктара, пакупнікі могуць быць спакойныя — уся прадукцыя, якая трапляе на прылавак, праходзіць лабараторны кантроль. «У нас любая прадукцыя, асабліва мясная, праходзіць узважванне і лабараторны кантроль. На сёння на рынку працуе Мінская гарадская ветэрынарная станцыя», — паведаміў ён.
Усяго ў лабараторыі праводзіцца больш за 12 аналізаў, у тым ліку на АЧС. Для гэтага ёсць усе неабходныя рэактывы.
«Толькі пасля праверкі прадукцыя паступае на прылаўкі рынку», — падкрэсліў Мікалай Хмяльніцкі.Акрамя таго, увесь інвентар, на якім, у прыватнасці, раздзелваецца мяса, праходзіць рэгулярную дэзінфекцыю.
Гендырэктар дадаў, што свініна на рынак паступае з усіх рэгіёнаў краіны, у тым ліку з Гродзенскай вобласці, дзе быў зафіксаваны выпадак заражэння жывёлы. Пры гэтым хвалявацца пакупнікам усё ж не варта, падкрэсліў Мікалай Хмяльніцкі: «Можаце быць спакойныя: прадукцыя, якая паступіла да нас, прайшла поўны кантроль».





