Дзіцячае свавольства з агнём прывяло да знішчэння дома і хлева ў вёсцы Дубавец Гомельскага раёна.
Паведамленне пра пажар у вёсцы Дубавец паступіла 24 чэрвеня ў 11.38, хлеў і дах дома гарэлі адкрытым полымем. Уласнік — мужчына 1955 года нараджэння, непрацуючы. У выніку пажару знішчаны хлеў, дах дома і столевае перакрыцце, пашкоджаны сцены, маёмасць унутры дома. Пацярпелых няма.
Прычына пажару — дзіцячае свавольства з агнём сына (2007 года нараджэння) гаспадыні дома. Пажар ліквідаваны ў 12.39.





