«Дзякуючы намаганням грамадзянскай супольнасці, праваахоўных органаў наркасітуацыя ў Беларусі кантралюецца, становішча стабілізуецца», — заявіў напрэс-канферэнцыі 25 чэрвеня начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Мікалай Карпянкоў.
Пры гэтым ён канстатаваў, што «наркасітуацыя ў свеце мае стабільна пагаршаючы вектар».
Што да Беларусі, то, паводле слоў Карпянкова, на сённяшнюю дату ў 2012 годзе на ўлік было пастаўлена прыкладна 900 нарказалежных, у
Супрацьдзеянне наркатызацыі краіны, як лічыць спецыяліст, павінна весціся па чатырох кірунках: забеспячэнне недаступнасці наркатычных сродкаў; ранняя дыягностыка; павышэнне ўзроўню рэабілітацыі; навука і заканадаўства.
Намаганні МУС, паводле слоў Карпянкова, засяроджаныя, у прыватнасці, на адбіцці знешняй наркапагразы, выяўленні вытворцаў і збытчыкаў наркотыкаў.
У 2012 годзе, паведаміў прадстаўнік МУС, у краіне было зарэгістравана прыкладна 1.800 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, затрымана 300 сістэмных збытчыкаў.
Кажучы пра сітуацыю на ўнутраным наркарынку, Карпянкоў канстатаваў, што цяжкія наркотыкі тут «вельмі недаступныя». Асноўны наркотык — опіум. Таму МУС і ініцыявала падрыхтоўку дэкрэта прэзідэнта аб узмацненні адказнасці незаконных збытчыкаў насення маку.
Іншая праблема — курыльныя сумесі. Толькі ў маі гэтага года затрымана 35 іх распаўсюджвальнікаў. Галоўным чынам усе яны будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.
Карпянкоў сказаў, што гэтай праблеме будзе прысвечана народная канферэнцыя, якую запланавана правесці ў Беларусі ў верасні з удзелам спецыялістаў Расіі і ЗША.





