У поле зроку следства знаходзіцца некалькі кірункаў дзейнасці былога дырэктара «Белдзяржцырка» Таццяны Бандарчук. Пра гэта 25 чэрвеня на
Паводле яго слоў, цяпер вывучаюцца пытанні, звязаныя з выкарыстаннем Бандарчук аўтарскага права, бясплатнай рэалізацыяй квіткоў на некаторыя сеансы, страхаваннем замежных артыстаў, выплатамі беларускім артыстам, якія знаходзяцца на гастролях.
Нагадаем, 7 чэрвеня было абвешчана, што Генеральнай пракуратурай Беларусі па матэрыялах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС і КДК распачата крымінальная справа ў дачыненні да былога дырэктара — мастацкага кіраўніка дзяржаўнай відовішчнай установы «Беларускі дзяржаўны цырк» Таццяны Бандарчук.
Паводле атрыманых матэрыялаў крымінальнай справы, былы кіраўнік установы падазраецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 424 КК). Справа прынята да вытворчасці Следчым камітэтам.
Мера стрымання ў дачыненні да падазронай не абіралася.





