Новы смартфон Xperia Z Ultra, як сцвярджае кампанія, з'яўляецца самым тонкім з наяўных на рынку тэлефонаў у вялікімі экранамі. У ім выкарыстоўваецца аперацыйная сістэма Android, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Ён задуманы як прамы выклік паўднёвакарэйскаму вытворцу Samsung, які дамінуе ў сектары смартфонаў з дысплеямі вялікіх памераў.

У 2012 годзе, паводле ацэнак спецыялістаў, Samsung кантраляваў 70% рынку такіх партатыўных прылад дзякуючы поспеху яго смартфонаў-таблетак Galaxy S3 і Galaxy Note 2.

У пачатку года да іх дадаліся Galaxy S4 і Galaxy Mega з экранамі па 6,3 цалі.

Карпарацыя Sony са студзеня выпускае свой уласны смартфон з экранам у 5 цаляў, Xperia Z. Новы тэлефон з'яўляецца яго павялічанай версіяй.

Новы смартфон быў прадстаўлены ў Шанхаі на выставе Mobile Asia Expo. У ліпені ён паступіць у продаж у Кітаі, Інданезіі і Сінгапуры, а ў верасні — у Еўропе.

Карпарацыя Sony паведаміла ў маі, што ўпершыню за пяць гадоў яна атрымала прыбытак за перыяд у адзін год, аднак некаторыя назіральнікі адзначаюць, што гэтыя дадзеныя могуць быць скажоныя за кошт продажу кампаніяй сваіх актываў, і не адлюстроўваюць сапраўднага становішча спраў.

Новы смартфон вытрымлівае апусканне на глыбіню да паўтара метра ў прэснай вадзе на працягу паўгадзіны.

У 2012 годзе ў свеце было прададзена больш за 150 млн буйнапамерных смартфонаў з АС Android; на думку маркетолагаў, да 2018 года гэтая лічба ўзрасце да 400 мільёнаў.

Попыт на падобныя прылады расце, асабліва ў краінах, якія развіваюцца, дзякуючы таму, што для многіх маладых спажыўцоў яны становяцца галоўнай і адзінай электроннай прыладай у іх жыцці, злучаючы ў сабе функцыі мабільнага тэлефона і персанальнага кампутара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?