У Беларусі распрацоўваюцца два законапраекты па абароне аўтарскіх правоў у інтэрнэце. Аб гэтым на
Паводле яго слоў, першы праект тычыцца змянення заканадаўства ў галіне натарыяльнай дзейнасці. «Змяненні гэтага заканадаўства дазволяць уладальнікам аўтарскіх правоў прасцей замацоўваць факт парушэння сваіх правоў і даказваць гэтыя парушэнні ў судзе, патрабаваць кампенсацыі», — паведаміў ён.Другі законапраект унясе дапаўненні ў Крымінальны і Адміністрацыйны кодэксы «з мэтай увядзення больш дакладных фармулёвак, што дазволіць больш адэкватна кваліфікаваць дзеянні ў інтэрнэце і дапаможа ўзмацніць барацьбу з такімі фактамі парушэнняў», — сказаў Нядвецкі.
Як адзначыла член Кансультатыўнага камітэта ад Казахстана Заўрэш Баймолдзіна, гэтая праблема актуальная не толькі для краін Мытнага саюза. Яна абмяркоўвалася сёлета ў Астане на шостым эканамічным форуме. Адна сесія была прысвечана барацьбе з парушэннямі аўтарскіх правоў у інтэрнэце. У ёй удзельнічалі прадстаўнікі шэрагу міжнародных арганізацый, уключаючы САІУ, расійскія,
Паводле слоў члена Кансультатыўнага камітэта ад Расіі Наталлі Рамашовай, «РФ надае вялікую ўвагу ў гэтай сферы. У інтэрнэце не павінны дзейнічаць законы джунгляў, калі можна ўсё, заўсёды і ўсюды. Трэба выконваць законы. Калі ёсць інфармацыя, якая забаронена да распаўсюджвання ў Расіі, яна павінна быць забаронена і ў інтэрнэце. Калі ёсць правы аўтараў, то яны павінны выконвацца пры выкарыстанні твораў у інтэрнэце», — адзначыла яна.





