Апошнімі гадамі ў Беларусі назіраецца павелічэнне колькасці нарказалежных асоб, якія знаходзяцца на дыспансерным уліку.Пра гэта 25 чэрвеня на
Паводле яго слоў, за апошнія пяць гадоў колькасць такіх асоб вырасла на 37%. Паказчык захворвання склаў 105 чалавек на 100 тысяч насельніцтва.Гэта толькі дыспансерныя хворыя. Калі дадаць да іх асоб, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку і якім яшчэ не выстаўлены дыягназ наркатычнай залежнасці, то гэты паказчык дасягне 155.
«На пачатак 2013 года на наркалагічным уліку ў Мінску знаходзілася крыху больш за 7 тысяч хворых на наркаманію, — паведаміў Кралько. — Вядома, рэальная іх колькасць значна большая: паводле звестак сталічнага наркадыспансера, не менш за 15 тысяч чалавек.
Прычым 80% ва ўзросце да 30 гадоў, амаль усе астатнія — да 20 гадоў».
Паводле звестак РНПЦ псіхічнага здароўя, 42% усіх наркаспажыўцоў Мінскай вобласці прыпадае на Салігорскі раён.





