Гандлёвы цэнтр «Пасаж» сустракае наведвальнікаў цёмнымі калідорамі, апушчанымі ралетамі і абвесткамі пра страйк прадпрымальнікаў 27 чэрвеня.

Гандлёвы цэнтр «Пасаж» сустракае наведвальнікаў цёмнымі калідорамі, апушчанымі ралетамі і абвесткамі пра страйк прадпрымальнікаў 27 чэрвеня.

Гандлёвы цэнтр «Пасаж» сустракае наведвальнікаў цёмнымі калідорамі, апушчанымі ралетамі і абвесткамі пра страйк прадпрымальнікаў 27 чэрвеня.

Гандлёвы цэнтр «Пасаж» сустракае наведвальнікаў цёмнымі калідорамі, апушчанымі ралетамі і абвесткамі пра страйк прадпрымальнікаў 27 чэрвеня.

Уладальніцы крамак у ГЦ «Атлантык» абмяркоўваюць агульнанацыянальны страйк дробных прадпрымальнікаў.

Уладальніцы крамак у ГЦ «Атлантык» абмяркоўваюць агульнанацыянальны страйк дробных прадпрымальнікаў.

У большасці адкрытых крамак сёння нічога не прадаюць.

У большасці адкрытых крамак сёння нічога не прадаюць.

Прадпрымальнікі з ГЦ «Атлантык».

Прадпрымальнікі з ГЦ «Атлантык».

Прадпрымальнікі з ГЦ «Атлантык».

Прадпрымальнікі з ГЦ «Атлантык».

У гандлёвым цэнтры «Паркінг» на працу сёння не выйшлі амаль усе прадпрымальнікі.

У гандлёвым цэнтры «Паркінг» на працу сёння не выйшлі амаль усе прадпрымальнікі.

Зачыненыя крамкі ГЦ «Паркінг».

Зачыненыя крамкі ГЦ «Паркінг».

Гандлёвы цэнтр «Імпульс» працуе ў звычайным рэжыме.

Гандлёвы цэнтр «Імпульс» працуе ў звычайным рэжыме.

27 чэрвеня дробныя прадпрымальнікі абвесцілі агульнанацыянальны страйк. Пастанову аб яго правядзенні прыняў Форум прадпрымальнікаў, прысвечаны пытанням укаранення тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці».

Згодна з гэтым рэгламентам, ПУПы павінны мець сертыфікаты на ўвесь тавар, а з 1 ліпеня 2014 года такія сертыфікаты будуць патрабаваць і ад ІП. Прадпрымальнікі сцвярджаюць, што такі падыход ставіць іх у няроўныя ўмовы — у Расіі такога суправаджэння ніхто не патрабуе.

Карэспандэнт «НН» прайшоўся па Камароўцы — найбольшым гандлёвым раёне ў Мінску — і паглядзеў, як праходзіць страйк.

ГЦ «Пасаж»

У гэтым гандлёвым цэнтры, які складаецца з аднога доўгага калідора з крамкамі паабапал бадай што палова ралетаў апушчаная. За вітрынамі некаторых крамаў замацаваны аркушы паперы, якія смела паведамляюць, што сёння крамка зачыненая праз страйк прыватных прадпрымальнікаў. Аднак большасць зачыненых дзявных праёмаў упрыгожваюць цыдулкі «паехала за таварам», «перапынак 5 хвілін», «перападлік».

У адной з адкрытых крамаў пытаемся: «Вы не страйкуеце сёння?»

«Тут сёння ўсе страйкуюць. Проста некаторых папрасілі выйсці на працу і адамкнуць крамку. А так сёння нічога нікому не прадаем», — адказала прадавачка.
Аднак прадавачка іншай адкрытай крамы паціскае плячамі і паведамляе, што гандлёвы пункт — не яе ўласнасць, а гаспадар не падтрымлівае страйку і загадаў выходзіць на працу. Тое ж самае кажуць і ў іншых адкрытых крамках.

ГЦ «Атлантык»

Паміж шэрагамі крамаў, размешчаных пад адным са шматлікіх паркінгаў, прагульваюцца нешматлікія наведвальнікі. У «Атлантыку» сітуацыя прыкладна такая ж, як і ў «Пасажы»: палова крамаў замкнёна на перападлік ці проста без паведамлення прычыны. Аднак у «Пасажы» некалькі групак прадпрымальнікаў п’юць каву і нешта абмяркоўваюць. Калі яны даведваюцца пра прысутнасць прадстаўніка СМІ, яна значна ажыўляюцца і пачынаюць прасіць асвятліць страйк як мага шырэй.

Пытаемся: «Скажыце, а чаму вы не паведамляеце пра страйк, не развешваеце інфармацыю на вітрынах»?

«Мы б паведамлялі, ды кіраўніцтва цэнтра сказала, што калі нешта такое ўбачаць — скасуюць дамову арэнды», — адказваюць яны.

Прадпрымальніца Іна паведаміла, што сёння ў «Атлантыку» таксама страйкуе большасць «прыватнікаў». «Хто не замкнуў кропку, дык нічога не прадае. Працуюць толькі тыя, хто выставіў манекены — той працуе.

Не разумею іх, бо мы ж страйкам паказваем сваю салідарнасць. Ну „папрацуем“ мы адзін дзень „у нуль“, нічога з намі не здарыцца. Яны ж за сёння трошкі заробяць, але які ў гэтым сэнс, калі праз апошнія нарматывы рэнтабельна працаваць стане нельга»
, — кажа Іна.

Прадпрымальнікі сыходзяцца на тым, што трэба пайсці і папрасіць «адкрытых» зачыніцца. «Мы такіх падчас страйку ў 2008 годзе фарбай палівалі», — дадае Іна і пачынае некаму актыўна тэлефанаваць. «

На Ждановічах сёння ніхто не працуе. Там тэлебачанне нейкае, ходзіць чалавек з каністрай бензіну, на выпадак, калі нехта захоча папрацаваць, — смяецца Іна. — Дзяўчыны з ГЦ „На Нямізе“ таксама не працуюць».

Уладальніца крамкі па продажу сподняй бялізны, адна з нешматлікіх, што сёння «выставілі манекены», кажа што не бачыць прычыны губляць свае грошы.

«Я была на сходзе прадпрымальнікаў і паведаміла ўсім сваю пазіцыю. Я лічу, што гэтага дастаткова», — кажа яна.

Пад канец прадпрымальніца Таццяна гучна раіць: «Здымайце, здымайце гэтыя шэрагі зачыненых крамаў! І выдайце пад загалоўкам „Так можа быць заўсёды“!»

«Вы б схадзілі ў гандлёвы цэнтр „Паркінг“. У іх сёння 100% на працу не выйшла. Толькі нейкія дыскі прадаюць», — паведамляюць прадпрымальнікі.

ГЦ «Паркінг»

У «Паркінгу» сапраўды ўсе займаюцца пераразлікам, прыёмкай таварару ці сышлі на пяціхвілінны перапынак — у гандлёвым цэнтры няма ні прадаўцоў, ні купцоў. Толькі чалавек каўказскага выгляду з моцным акцэнтам папрасіў сфатаграфаваць яго калегу, які прадае «луччій діскі ві Мінске».

ГЦ «Імпульс»

Аднак у гандлёвым цэнтры «Імпульс» сітуацыя дыяметральна процілеглая: усе крамы адчыненыя, усе прадаюць тавар.
І калі многія прыватныя ўнітарныя прадпрыемтсвы і не збіраліся страйкаваць, дык прыватныя прадпрымальнікі ў «Імпульсе» таксама не выглядаюць салідарнымі з агульнанацыянальным «перападлікам». І не вельмі жадаюць расказваць, чаму.

«А навошта страйкаваць, гэта нічога не зменіць, не прынясе ніякога эфекту. Навошта мне губляць свае грошы, калі я заплаціў падаткі і аплаціў арэнду, але не гандлюю?» — неахвотна дзеліцца уладальнік пункту продажу дэкаратыўнай касметыкі.

Прадавачка з гэтага ж пункту аказалася больш гаваркой і паведаміла, што «Імпульс» не страйкуе праз пагрозу скасавання дамовы арэнды.

«Ведаеце, у нас перад сённяшнімі падзеямі кіраўніцтва цэнтра ўзмацнілі кантроль. Ходзяць па крамках, правяраюць, ці гандлююць людзі, ці не. Сказалі, што калі не выйдзем на працу, згубім месца. Нават калі сёння спознімся на 5 хвілін», — кажа яна.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?