Памятайце, што ў канчатковым рахунку ад Вас залежыць лёс газеты. Нават і сайт па-ранейшаму залежыць ад грошай, якія мы зарабляем з продажаў папяровай газеты. Таму абавязкова падпішыцеся на першае паўгоддзе 2014 года. А таксама падпішыце бацькоў, сваякоў, суседзяў. «Наша Ніва» — гэта магчымасць дакрануцца да беларускага. Зберажыце гэтую магчымасць.
Нядаўна «Наша Ніва» ўвайшла ў Адзіную інфармацыйна-разліковую прастору (АРІП). Гэта адкрывае просты шлях для падпіскі на газету. Не трэба хадзіць на пошту ці ў банк, стаяць у чарзе. Аплаціць дастаўку «НН» цяпер можна проста праз банкамат, здымаючы грошы з карткі.
Аднак спачатку трэба запоўніць форму электроннай падпіскі, змешчаную на сайце. Яе гузік стаіць у правай калонцы сайта зверху. Як гэта зрабіць без памылак — глядзім.
Адзіная прыкрасць — пакуль АРІП можна запаўняць толькі па-расейску. З часам у ім з'явіцца і опцыя беларускай мовы, як гэта адбылося і з электронным парталам чыгункі.
ПЕРШЫ КРОК
![]() |
1.
Пастаўце птушачкі ў ячэйках пад тымі месяцамі, на якія хочаце аформіць падпіску.
У полі «папярэдні кошт падпіскі» з’явіцца сума, якую будзе неабходна аплаціць за абраны перыяд.
2.
Прозвішча, імя і імя па бацьку можна пісаць цалкам альбо пазначыць прозвішча і ініцыялы.
3.
Абавязкова напішыце свой кантактны нумар тэлефона, каб наш супрацоўнік мог звязацца з Вамі ў выпадку неабходнасці. Звярніце ўвагу, як трэба пазначаць нумар тэлефона: +375(ХХ)ХХХХХХХ
Радкі «e-mail» і «паштовы індэкс» пажаданыя для запаўнення, але не з’яўляюцца абавязковымі.
4.
Запаўняючы радок «населены пункт, раён, вобласць» увядзіце тып населенага пункта па-расейску, напрыклад «г.» (калі горад), «д.» (калі вёска) і г.д. Праграма прапануе спіс, з якога можна выбраць аналагічны прапанаваны варыянт. Потым увядзіце назву населенага пункта. (Прыкрасць, але трэба ўводзіць па-расейску, бел. мову АРІП пакуль не распазнае.)
Калі праграма адразу прапануе правільны варыянт — выбірайце яго з выпадаючага спіса, калі не — самастойна ўвядзіце назву горада, пастаўце коску, прабел і ўвядзіце назву раёна, коска, прабел і назву вобласці. У выніку праграма мусіць паказаць Вам у выпадаючым акне аналагічны адрас. Выберыце яго.
5.
Такім самым чынам запаўняецца поле «вуліца, дом, кватэра». Корпус, калі ён ёсць, пазначайце праз «/» адразу з нумарам дома.
6.
Запоўніўшы гэтыя радкі, цісніце на кнопку пераходу да наступнага кроку.
ДРУГІ КРОК
![]() |
Адразу праверце правільнасць пазначанай інфармацыі (індэкс, перыяд падпіскі, адрас, прозвішча, кантактны нумар тэлефона). Калі дзесьці памыліліся, можна вярнуцца на папярэднюю старонку і выправіць.
7.
Пастаўце птушачку насупраць «З умовамі ажыццяўлення падпіскі азнаёмлены і згодны».
8.
Націсніце гузік «Сфарміроваць рахунак на аплату»
ТРЭЦІ КРОК
![]() |
Вы пабачыце чатырохзначную лічбу. Гэта індывідуальны разавы нумар Вашай замовы, які Вам спатрэбіцца падчас аплаты аформленай падпіскі.
Маючы, гэты нумар, можна аплаціць падпіску:
— у любой касе найбліжэйшага банка;
— праз плацежныя тэрміналы, інфакіёскі;
— праз сістэмы інтэрнэт-банкінгу;
— праз банкаматы;
— праз плацежныя сістэмы WebMoney ды EasyPay.
Звярніце ўвагу на дату, да якой неабходна здзейсніць аплату. Калі яе пратэрмінаваць, нумар замовы зробіцца несапраўдным і давядзецца запаўняць форму нанова.
Тут — схемкі электроннай падпіскі ў большым пашырэнні.
Памятайце, што ў канчатковым рахунку ад Вас залежыць лёс газеты. Нават і сайт па-ранейшаму залежыць ад грошай, якія мы зарабляем з продажаў папяровай газеты. Таму абавязкова падпішыцеся на першае паўгоддзе 2014 года. А таксама падпішыце бацькоў, сваякоў, суседзяў. «Наша Ніва» — гэта магчымасць дакрануцца да беларускага. Зберажыце гэтую магчымасць.
* * *
Калі Вы раней атрымлівалі газету праз Рэдакцыю, а цяпер, не запаўняўшы форму электроннай падпіскі, прыйдзеце ў банк заплаціць за атрыманне газеты, ад Вас таксама запатрабуюць сказаць індывідуальны разавы нумар замовы.
У гэтым выпадку папрасіце пра магчымасць пералічыць сродкі накладзеным плацяжом, а не праз АРІП. Скажыце, што Вы раней аплачвалі накладзеным плацяжом. Калі раптам у банку адмовяцца прыняць грошы без індывідуальнага разавага нумара замовы, аплаціць дастаўку «НН» праз Рэдакцыю па-ранейшаму можна ў любым паштовым аддзяленні.
* * *
Па ўсіх пытаннях, звязаных з падпіскай, тэлефануйце: (17) 284-73-29, (29) 804-12-31 (МТС), (29) 356-98-29 (Вэлком). Таксама звяртайцеся на e-mail: [email protected] ці на скайп dastauka.





