«Аквацэнтр», Гродна. Фота aquacenter.by.
Кобрынскі аквапарк. Фота aquapark.inkobrin.org.
Аквапарк у санаторыі «Азёрны». Фота tradico.by.
Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр. Жлобін. Фота zor.by.
Пружанскі водны палац. Фота pruzhany.net.
Такім бачаць архітэктары сталічны аквапарк «Купалле».
Будаўнікі першага сталічнага аквапарку «Купалле» не паспяваюць здаць аб’ект да 3 ліпеня, як было запланавана раней. Гэтым летам пакатацца з водных горак мінчукі зноў не здолеюць. Застанецца ехаць за мяжу — Друскенікі, Вільню ці Беласток — альбо ў беларускія драбнейшыя гарады. У краіне на сёння пяць аквапаркаў, якія сумяшчаюць у сабе водныя забавы ды разнастайныя аздараўленчыя працэдуры.
«Аквацэнтр», Гродна
Гродна, вул. Горкага, 82
(0152) 48-74-07
Час працы — 8—22, у выходныя — 10—22.
Цана за тры гадзіны: 90 тысяч рублёў
(для дзяцей — 62 тысячы рублёў).
Раней гэта быў найбуйнейшы ў рэспубліцы ФАК «Юбілейны», які пасля рэканструкцыі ў 2004 стаў аквапаркам. Цяпер ён здольны змясціць да 2 тысяч наведнікаў у дзень.
Даўжыня кожнай з чатырох дарожак у басейне складае 50 метраў. Апроч іх, ёсць басейн для дзяцей і два трампліны. Горак небагата — усяго дзве… У чырвонай наведнікі скатваюцца па спіралі, а па сіняй з’язджаюць зверху ўніз па прамой. Дарэчы, для тых, хто не ўмее плаваць, працуюць інструктары.
У аквапарку ёсць і саўны, і трэнажорная зала. Можна прыняць душ Шарко і атрымаць падводны масаж.
Кобрынскі аквапарк
Кобрын, вул.Гастэлы, 15
(01642)2-32-88.
Час працы —10—22.
Цана за тры гадзіны: 108 тысяч рублёў
(для дзяцей — 86 400 рублёў).
Аквапарк адкрыўся ў лістападзе 2009. Інфраструктура прадстаўлена плавальным басейнам з дзвюма горкамі, трыма відамі лазні (руская, фінская і турэцкая), трэнажорнай залай, некалькімі спартыўнымі заламі і медыцынскім цэнтрам.
У басейне ўсталяваныя некалькі гідрамасажораў, водныя бруі, ёсць некалькі «астраўкоў» з джакузі. Для малых ёсць плыткае месца.
Сістэма ўліку часу аўтаматызаваная — кожны наведвальнік атрымлівае пластыкавы бранзалет з чыпампропускам, які ён на ўваходзе прыкладвае да тэрмінала і запускае механізм уліку часу знаходжання.
Аквапарк у санаторыі «Азёрны»
Гродзенская вобласць, аграгарадок «Азёрны»
(0152) 79-87-74
Гэта найстарэйшы аквапарк у нашай краіне. Менавіта па праекце «Азёрнага» быў пабудаваны Кобрынскі аквапарк. Таму водныя атракцыёны, дадатковыя паслугі (віды лазні, саўна, плавальны басейн) у іх амаль такія ж.
Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр
г.Жлобін, вул.К.Маркса, 3/1
(02334) 5-00-51
Час працы — 10—21, у выходныя — 11—21. У панядзелак і аўторак зачынены.
Цана за тры гадзіны: 68 тысяч рублёў (для дзяцей — 61 тысяча рублёў). У выходныя на 12—13% даражэй.
У адным будынку раённага цэнтра знаходзіцца безліч спартыўных аб’ектаў. Самыя прывабныя — лядовы палац і аквапарк. Жлобінцы ганарацца самай доўгай у Беларусі горкай — 76 метраў. Апроч яе, вартыя ўвагі 50-метровы басейн на 10 дарожак, дзіцячы басейн і аквазона з вадаспадамі, каскадамі, «горнай ракой» і джакузі.
Водны палац
г.Пружаны, ул.Завадская, 19
(01632) 9-61-22
Час працы — 10—22.
Аквапарк у Пружанах уключае 25-метровы басейн з шасцю дарожкамі, дзіцячы басейн, водныя атракцыёны, лазню, саўну, залы для заняткаў цяжкай атлетыкай і фітнэсам і разнастайныя атрак
цыёны — вадаспады, «грыбок», гідрамасажоры, ванныджакузі.
Тут ёсць горкі для дзяцей, з'язджаць з іх яны будуць у плыткі басейн (глыбіня 95 см). Для дарослых наведнікаў — дзве вінтавыя горкі.
Аквапарк у Мінску (будуецца)
Скрыжаванне праспекта Пераможцаў і МКАД.
Тут будзе сем горак для спускаў, самая экстрэмальная з іх у вышыню складзе больш за 20 метраў. Акрамя гэтага, часткова аквапарк будзе размяшчацца на адкрытым паветры, але цёплая вада і паветра, якія выкарыстоўваюцца ў горках, дазволяць карыстацца атракцыёнамі ў любы час года. У цэнтры ракі плануецца зладзіць выспу з трапічнай зелянінай і пляжам, абсталяваным шэзлонгамі і парасонамі.
Плануецца, што ў летні час аквапарк змогуць наведваць да чатырох тысяч чалавек, у зімовыя месяцы — да трох тысяч.





