Навукоўцы перакананыя, што рак ротавай паражніны і горла, які «перадаецца» праз аральны сэкс вірусам папіломы чалавека, можна прадухіліць яшчэ да пачатку росту злаякаснай пухліны.

Усё, што для гэтага трэба — не ленавацца праходзіць медагляд.

Эксперты СААЗ сумесна з камандай даследчыкаў прыйшлі да высновы, што ўзбуджальнік раку можа быць знойдзены ў крыві за шмат гадоў да таго, як пачне развівацца анкалагічнае захворванне. Для гэтага трэба проста праходзіць праверку на антыцелы да пэўных анкагенаў тыпу віруса папіломы чалавека. Тады лекары змогуць загадзя вызначыць высокую верагоднасць развіцця рака ротавай паражніны і прыняць неабходныя меры па яго недапушчэнні.

Даследчыкі не выпадкова кажуць пра вірус папіломы чалавека (ВПЧ) у сувязі з высокім рызыкай рака горла. ВПЧ з'яўляецца прычынай раку шыйкі маткі і іншых ракавых захворванняў палавых органаў. Аднак ён можа быць таксама ўзбуджальнікам раку паражніны рота і глоткі, асабліва сярод мужчын. Нядаўна галівудскі акцёр Майкл Дуглас, які прайшоў лячэнне ад раку горла, заявіў, што рак быў перададзены яму праз аральны сэкс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?